Лясны жыхар (soko1) wrote,
Лясны жыхар
soko1

  • Mood:

Праверка беларускага правапісу ў Google Chrome

Шмат часу я згубіў на тое, каб знайсьці выхад з гэтай сытуацыі. Таму, хацеў бы й вам дапамагчы, калі ёсьць такая неабходнасьць.

Крыху тэорыі (гэтую частку можа прапусьціць)

Браўзэр Google Chrome выкарыстоўвае пры праверкі правапісу від слоўнікаў hunspell, але крыху ў іншым фармаце.
Мне прыйшлося пампаваць слоўнік беларускай мовы з праграмы OpenOffice.org (ён ляжыць вось тут), ператварыць з кадаваньня CP1251 у UTF-8, а потым спэцыяльнай праграмай (вось яна) ператварыць у фармат bdic (зразумелы гэтаму браўзэру).

Карыстаемся тым што стварыў

Я стварыў два слоўніка: клясычны й афіцыйны. Таму абярыце што вам больш падыходзіць :)

Слоўнік з клясычным правапісам ляжыць тут.
Афіцыйны - вось тут.

Пампуем, распакоўваем. Далей вашы дзеяньня залежаць ад таго, якой АС вы карыстаецеся.

Калі гэта Windows, то вам неабходна замяніць (!) файл з расейскім (ці любым іншым, які абраны ў наладках браўзэру) перакладам ў дырэкторыі "C:\Documents and Settings\імя_карыстальніка\Local Settings\Application Data\Google\Chrome\Application\Dictionaries".

Калі вы карыстальнік Linux/BSD сыстэмай, ваша дырэкторыя — ~/.config/google-chrome/Dictionaries/ (таксама зьмяняем).

Перагружайце браўзэр і радуйцеся =)

Калі ўзьнікнуць якія небудзь праблемы — адпісвайце ў камэнтарыях.

//
Глядзіце таксама: Arch linux: праверка беларускага правапісу
Tags: bdic, belarusian, chrome, google, hunspell, spell checker, афіцыйны правапіс, беларуская мова, клясычны правапіс, правапіс, праверка правапісу, слоўнікі
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 39 comments