Лясны жыхар (soko1) wrote,
Лясны жыхар
soko1

Некалькі пытаньняў і мае думкі

Пераклад на: украінскую, расейскую

Што было б, калі людзі самі пачалі адчуваць той боль, які прыносяць іншым людзям і жывёлінам? Былі б тады войны? Скачкі? Як лічыце, можа быць, большасьць людзей зрабіліся бы пры гэтых абставінах вэгетарыянцамі? А яшчэ, якім бы спосабам тады людзі пазбаўляліся ад лішку агрэсіўнасьці?

Спачатку задумаўся й вырашыў, што вэгетарыянцам зробіцца адназначна й войнаў ня будзе, але потым пачаў разважаць глыбей пра натуру чалавечую й пайшло...
Чалавек з нараджэньня мазахіст, таму далёка ня факт, што ўсё так адбывалася б. Узяць тыя ж цыгарэты, фастфуд і іншы бруд. Ведае што дрэнна й усё роўна ўжывае. Хаця тут жа ўзьнікае новае дапаўненьне - чалавек атрымлівае асалоду ад самога моманту, паміж добрым і благім. І калі б гэтага прамежку не было й адразу ж зьяўляліся вынікі - магчыма б дзеяньні былі не настолькі прадказальнымі.
Што думаеце па гэтаму поваду?
Tags: пытаньні, філязофія
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 37 comments