Лясны жыхар (soko1) wrote,
Лясны жыхар
soko1

Пра тое, як сёньня пабываў у астральным сьвеце

Пераклад на: украінскую, расейскую

Я чытаў даволі шмат літаратуры пра ўсьвядомленыя сны (ад Зэланда да Кастанэды) і пра астрал. У ўсьвядомленым сьне я навучыўся бываць і даволі часта гэта атрымлівалася, таму наконт гэтага ніякіх пытаньняў не ўзьнікала. А вось астрал лічыў нейкай лухтой, няхай даволі цікавай, таемнай, але лухтой. Як кажуць: пакуль не праверыш на сваёй шкуры - не паверыш.
Але ўсё гэта ў мінулым, да сёньняшняга дня... Распавяду з самага пачатку.

Усё пачалося з таго, што ўвечары вырашыў легчы паспаць на гадзінку-дзьве. Сьвятло выключанае, на вуліцы было даволі цёмна, а ў пакоі гарэў толькі ўключаны манітор зь нейкім ролікам на ютабе.
Мне сьніўся сон, у якім заўважыў у люстэрку, што мае зубы маюць празрыста-сіні колер. Адразу зразумеў што такога быць ня можа, а я проста знаходжуся ў сьне. Як звычайна пачаў займацца ўсялякай лухтой: лётаць, есьці смачныя штукі, балавацца, зьмяняць думкамі прадметы й г.д. А праз некаторы час падумаў, што трэба ўжо прачынацца, бо ўначы спаць ня будзе хацецца калі перасплю. Звычайна ў усьвядомленым сьне трэба было проста расплюшчыць вочы, а тут ні халеры не атрымлівалася: спрабаваў расплюшчыць вочы, шчупаў сябе, кусаў, нічога карацей не атрымлівалася. І тут я спужаўся, што больш ніколі не прачнуся (можа падацца глупствам, але калі практыкуеш даволі часта ўсьвядомленыя сны, ведаеш што ў любы момант можаш прачнуцца, калі гэтага пажадаеш). І вось тут пачалося такое... Адчуў, як вылажу з свайго фізычнага цела. Я стаяў у пакоі й глядзеў на сябе ляжачага ў на ложку пры сьвятле манітора. Божухна, як жа гэта было страшна. Ізноў паспрабаваў расплюшчыць вочы - не атрымліваецца. Падышоў да манітору, там была адкрыта тая старонка зь ютабам. Пачаў хадзіць па кватэры, глядзець дзе якія рэчы ляжаць для таго, каб калі раптам выйду з астралу - праверыць ці ўсё на сваіх месцах.
Чуў, што можна хадзіць скрозь сьцены, лётаць, але на мяне напаў такі жудасны страх, што ўсё гэта мне было мякка кажучы да лямпачкі. І тут да мяне дайшло, што для таго каб вярнуцца ў рэальнасьць трэба легчы на тое ж месца дзе ляжыць цела. Падышоў да ложку й асьцярожна лёг. Пасьля пачаў чуць нейкія дзіўныя-дзіўныя гукі й нейкую гучную й непрыемную музыку. Пасьля чаго прачнуўся. Страх быў такі моцны, што рукі трэсьліся й сэрца білася - проста вырывалася.

Канешне не выключаю й таго факту, што гэта ўсё магло быць проста маёй добрай фантазіяй, але як тады патлумачыць тое, што я ня мог прачнуцца і ўсё, УСЁ што было ў кватэры так і засталося ляжаць на тым жа месцы, дзе і ляжала (я палічыў колькасьць нямытых лыжак на кухні й колькасьць кубкаў у мяне на стале для праверкі).

Ці было ў каго з вас такое?

Толькі прашу, без тупых жартаў накшталт "што ты паліў?", ня ў тэму зараз яно ўсё.
Tags: астрал, жах, усьвядомленьныя сны
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 11 comments