Лясны жыхар (soko1) wrote,
Лясны жыхар
soko1

Еш камяні, ці чым чалавек адрозьніваецца ад жывёліны

Размаўлялі з знаёмай наконт болю, які адчуваюць расьліны, калі мы іх зрываем і ўжываем у ежу. З саркастычнай акцэнтоўкай на тое, што калі чалавек любіць усё жывое - яму трэба есьці камні.
Выразка з размовы:
Аляксей
Па-першае  чалавек біялягічна прыстасаваны да расьлінаў. Пачытай любы падручнік па біялёгіі наконт вялічыні кішак, напрыклад.
Тое што ваўкі ядуць жывёлін гэта нармальна, бо прырода так вырашыла. Тое што чалавек кушае расьліны - таксама нармальна, бо інакш ён жыць ня зможа
Па-другое, у кожнай расьліны, чалавека, жывёліны свой лёс у гэтым сьвеце. Камусьці трэба быць зьедзеным, каб перайсьці ў іншую форму жыцьця, напрыклад. Але гэта адбываецца дакладна не тады, калі мы ствараем попыт на тое, каб іх пачкамі вырошчвалі бяз сонца, абыходзіліся як з рэчамі й мэтанакіравана забівалі, каб вы маглі набіць свае страўнікі ўсімі гэтымі трупамі
Трэцяе: жывёлін выхоўваюць проста жудасна. І праз гэтае мяса перадаюцца ўсе стрэсы, страхі, ды пакуты жывёліны. Зразумела, што для расьлін умовы не заўжды лепш у наш час, і яны таксама могуць зьбіраць не самыя лепшыя "эмоцыі", але ня ў такой колькасьці, як жывёліны - гэта дакладна, бо іх ўзроўні (біялягічныя/духоўныя) зусім розныя

Ведаеш чым чалавек можа адрозьнівацца ад жывёліны?
Ключавое слова - МОЖА
То бок гэта не абавязкова
Жывёліне трэба пажраць, пасраць, патрахацца, ды паспаць. Толькі чалавек можа неяк разьвівацца духоўна, паляпшацца. Працаваць над сваім характарам, кіраваць сваімі эмоцыямі, накапліваць вопыт. Але чалавек можа заставацца на ўзроўні жывёліны. Ён можа спаць, жраць, сраць, ды спарвацца, не задумваючыся ні аб чым акрамя сябе. Вырашае кожны сам
Разьвіцца духоўна нельга без адмаўленьня ад ужываньня мяса. Дакладней можна канешне, але толькі да нейкай канкрэтнай мяжы
Я так лічу
Мы тое што мы ядзім
А калі ты кушаеш прапітаную нэгатывам, страхам і стрэсам ежу - такім жа і робісься
Расьліны растуць для таго каб даваць нам магчымасьць пражыць
А жывёліны - каб радаваць нашыя вочы сваёй прыгажосьцю, ды арыгінальнасьцю.
Ну й каб быць ежай для таго, хто на гэты лад наладжаны.
Ня трэба рваць гэты ланцужок, ламаць усю гэтую вялізарную сыстэму. Мы ніхто, каб парушаць гармонію й ні да чаго добрага ня дойдзем, калі не навучымся цаніць тое, што створана для таго, каб жыць і разьвівацца далей


Tags: вэгетарыянства, жывёліны, паляпшэньне, філязофія, чалавек, этыка
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 5 comments