Лясны жыхар (soko1) wrote,
Лясны жыхар
soko1

Як правільна смажыць бульбу

Хто з вас як смажа бульбу?

Я вось для сябе прыдумаў такую формулу. Чысьцім бульбу, наразаем яе (хто як больш любіць...я дык люблю даўгімі ломцікамі, як у макфаке), прамываем у вадзе. Потым абавязкова чакаем пакуль яна крышачку падсохне (каб не страляла на гарачай патэльні), ставім патэльню на пліту, заліваем туды масла, чакаем пакуль яна добра разагрэецца й закідваем туды нашую бульбачку.
Абавязковыя ўмовы: агонь трымаць сярэднім, крышкай патэльню ні ў якім выпадку не накрываць, а тое яна "падварыцца", перамешваць як можна радзей, але сачыць за тым, каб не падгарэла (гэта дзеля таго, каб яна не пераламалася ўся ў працэсе смажаньня й была з румянай корачкай). Солім і дадаем спэцыі толькі ў самым канцы, бо інакш бульба будзе выдзяляць вільготу, з-за чаго потым таксама падварыцца.

Во што атрымалася:

Альбом: Рознае
Tags: бульба, рэцэпты
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 5 comments