Будучы Бог [entries|friends|calendar]
Лясны жыхар

[ website | twitter.com/soko1 ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ calendar | livejournal calendar ]

Вырубка лясоў [17 May 2015|12:15am]
Вось за што сапраўды варта змагацца! У нас з-за такіх выблядкаў амаль не засталося нармальных лясоў. Вырубаюць усё запар спасылаючыся на т.з. "хваробу" дрэваў, набівая кішэні валютай.
ГАРЫЦЕ Ў ПЕКЛЕ, ПАЧВАРЫ!

1 comment|post comment

Невялічкі агляд аўдыёкнігі пра будызм [10 Apr 2015|01:23am]
Пераклад на: украінскую, расейскую



На мой погляд даволі цікавая кніга, у якой ёсьць шмат чаго павучальнага + кнігу агучвае шыкоўны дыктар. Вельмі раю азнаёміцца.

У першай частцы разьглядаецца традыцыйны будызм, у другой жа - дзэн-будызм. Некаторыя прынцыпы добра заходзяць з традыцыйнага, але далёка ня ўсё (зразумела, кажу выключна пра сябе, у вас можа быць іншае меркаваньне), а вось большасьцю прынцыпаў з дзэн-будызму сьмела можна карыстацца. Ну й канешне ж бяз фанатызму, бо ніводная рэлігія, ці сьветапогляд ня ёсьць ідэальны, тым больш - для ўсіх адразу. Слухайце, аналізуйце, выбірайце сваё.

Сама кніга тут.
post comment

Якары (НЛП) [10 Apr 2015|01:01am]
Пераклад на: украінскую, расейскую

Ёсьць у псыхалёгіі (дакладней - НЛП) такое паняцьце як якар. Пачытаць падрабязьней можна тут: http://nlpwiki.ru/Якорь
Дык вось, на мой погляд лепш усяго іх ставіць слухаючы ў розных станах новую, невядомую раней музыку. І пераслухоўваць кампазыцыю толькі ў тым выпадку, калі хочаш выклікаць канкрэтны стан, ці эмоцыю.
З музыкай усё гэта робіцца значна прасьцей, бо яе - амаль бясконцасьць і яна ўся вельмі розная.
post comment

Androider [25 Jan 2015|02:39am]


Калі ўсе кажуць адно й тое ж,
Які сэнс слухаць гэта?
Усе думаюць пра сваё,
Не пра цябе й не пра тваё.

Няма сапраўднага шчасьця,
Няма плянаў і няма сэнсу,
Няма пытаньняў і няма адказаў,
Няма напрамку й няма перамогі.

Твае лепшыя ворагі, уласна,
Усяго толькі твае зьлейшыя ворагі.
Яны - шальмуючыя гіены,
Яны словамі разрываюць цябе на часткі,
На часткі й на кавалкі.

Твае так званыя сябры,
Мочацца ў тваю ракавіну,
І ў думках сьмяюцца з цябе,
Яны выкарыстоўваюць і пагарджаюць табой.

4 comments|post comment

I Love (To Hurt) You [25 Jan 2015|02:06am]


Учора было занадта шмат,
Я больш не хачу.
Усё, што я бачу цяпер -
Гэты горад халодных каменных падлог,
Душа гэтых радкоў,
Вытворчасьць здохлага мяса,
Пазбаўленага ўсёй радасьці апатыяй
І мёртвым сумным бэтонам.

Маё сэрца б'ецца безупынна,
Рух выклікае млоснасьць,
Душа афарбаваная ў колер попелу.
Горад, галеча, бесьперапыннае зло -

Я кахаю цябе.

post comment

Некалькі пытаньняў і мае думкі [09 Jan 2015|02:34am]
Пераклад на: украінскую, расейскую

Што было б, калі людзі самі пачалі адчуваць той боль, які прыносяць іншым людзям і жывёлінам? Былі б тады войны? Скачкі? Як лічыце, можа быць, большасьць людзей зрабіліся бы пры гэтых абставінах вэгетарыянцамі? А яшчэ, якім бы спосабам тады людзі пазбаўляліся ад лішку агрэсіўнасьці?

Спачатку задумаўся й вырашыў, што вэгетарыянцам зробіцца адназначна й войнаў ня будзе, але потым пачаў разважаць глыбей пра натуру чалавечую й пайшло...
Чалавек з нараджэньня мазахіст, таму далёка ня факт, што ўсё так адбывалася б. Узяць тыя ж цыгарэты, фастфуд і іншы бруд. Ведае што дрэнна й усё роўна ўжывае. Хаця тут жа ўзьнікае новае дапаўненьне - чалавек атрымлівае асалоду ад самога моманту, паміж добрым і благім. І калі б гэтага прамежку не было й адразу ж зьяўляліся вынікі - магчыма б дзеяньні былі не настолькі прадказальнымі.
Што думаеце па гэтаму поваду?
37 comments|post comment

[23 Dec 2014|12:54am]
"Когда мне было 5, мама говорила мне что счастье - самое важное в жизни. Когда я вырос и пошёл в школу, мне сказали написать кем я хочу быть когда вырасту. Я написал "счастливым". Мне сказали, что я не понял задания. Я им ответил, что они не поняли жизни"
John Lennon

post comment

Любіцелям клясычнай музыкі [19 Dec 2014|02:27pm]
Пераклад на: украінскую, расейскую

Да гэтага радыё я нават і не задумваўся аб тым, што люблю клясычную музыку.
Цяпер жа слухаю яе й днём і ноччу, дзякуючы інтэрнэт-радыю: http://nekto.me/pianorama
Тут грае толькі ўсё самае лепшае, пры чым бяз вакалу. Адзіны мінус - не паказваюцца назвы кампазыцый, але думаю гэта часова.

Карыстальнікі Linux/BSD могуць слухаць радыё праз кансоль такім чынам:

% wget -q -O - 'http://188.127.226.185/;stream.nsv' | mplayer - >/dev/null 2>&1

(неабходна пачакаць некаторы час, пакуль паток зальецца ў буфер)

Добрага ўсім настрою (:
11 comments|post comment

Burzum - From The Depths Of Darkness [15 Dec 2014|02:02am]
Пераклад на: украінскую, расейскую

Вось хто з вас ведаў, што з такім турэмным тэрмінам, ды праз 20 (!) год Варг Вікернэс перапяе свае старыя песьні??
Ня ведаю як вы, а я гэта чартоўскі цаню!
Новы альбом называецца "From The Depths Of Darkness" і ўсе трэкі - перапетае старое.



Крыніца: http://www.burzum.org/eng/discography/compilations/2011_from_the_depths_of_darkness.shtml
4 comments|post comment

Пераклад блога на ўкраінскую й расейскую мову [02 Dec 2014|03:18pm]
Пераклад на: украінскую, расейскую

Каб маім іншамоўным чытачам было зручна чытаць гэты блог - перад кожным запісам цяпер будзе ставіцца спасылка на пераклад (украінскі й расейскі). За якасьць адказваць не магу, бо ўсё адбываецца ў аўтаматычным рэжыме, але па-майму беларуска-украінска-расейскі пераклад у google translate адзін з самых якасных.
2 comments|post comment

Пра тое, як сёньня пабываў у астральным сьвеце [30 Nov 2014|12:47am]
Пераклад на: украінскую, расейскую

Я чытаў даволі шмат літаратуры пра ўсьвядомленыя сны (ад Зэланда да Кастанэды) і пра астрал. У ўсьвядомленым сьне я навучыўся бываць і даволі часта гэта атрымлівалася, таму наконт гэтага ніякіх пытаньняў не ўзьнікала. А вось астрал лічыў нейкай лухтой, няхай даволі цікавай, таемнай, але лухтой. Як кажуць: пакуль не праверыш на сваёй шкуры - не паверыш.
Але ўсё гэта ў мінулым, да сёньняшняга дня... Распавяду з самага пачатку.

Усё пачалося з таго, што ўвечары вырашыў легчы паспаць на гадзінку-дзьве. Сьвятло выключанае, на вуліцы было даволі цёмна, а ў пакоі гарэў толькі ўключаны манітор зь нейкім ролікам на ютабе.
Мне сьніўся сон, у якім заўважыў у люстэрку, што мае зубы маюць празрыста-сіні колер. Адразу зразумеў што такога быць ня можа, а я проста знаходжуся ў сьне. Як звычайна пачаў займацца ўсялякай лухтой: лётаць, есьці смачныя штукі, балавацца, зьмяняць думкамі прадметы й г.д. А праз некаторы час падумаў, што трэба ўжо прачынацца, бо ўначы спаць ня будзе хацецца калі перасплю. Звычайна ў усьвядомленым сьне трэба было проста расплюшчыць вочы, а тут ні халеры не атрымлівалася: спрабаваў расплюшчыць вочы, шчупаў сябе, кусаў, нічога карацей не атрымлівалася. І тут я спужаўся, што больш ніколі не прачнуся (можа падацца глупствам, але калі практыкуеш даволі часта ўсьвядомленыя сны, ведаеш што ў любы момант можаш прачнуцца, калі гэтага пажадаеш). І вось тут пачалося такое... Адчуў, як вылажу з свайго фізычнага цела. Я стаяў у пакоі й глядзеў на сябе ляжачага ў на ложку пры сьвятле манітора. Божухна, як жа гэта было страшна. Ізноў паспрабаваў расплюшчыць вочы - не атрымліваецца. Падышоў да манітору, там была адкрыта тая старонка зь ютабам. Пачаў хадзіць па кватэры, глядзець дзе якія рэчы ляжаць для таго, каб калі раптам выйду з астралу - праверыць ці ўсё на сваіх месцах.
Чуў, што можна хадзіць скрозь сьцены, лётаць, але на мяне напаў такі жудасны страх, што ўсё гэта мне было мякка кажучы да лямпачкі. І тут да мяне дайшло, што для таго каб вярнуцца ў рэальнасьць трэба легчы на тое ж месца дзе ляжыць цела. Падышоў да ложку й асьцярожна лёг. Пасьля пачаў чуць нейкія дзіўныя-дзіўныя гукі й нейкую гучную й непрыемную музыку. Пасьля чаго прачнуўся. Страх быў такі моцны, што рукі трэсьліся й сэрца білася - проста вырывалася.

Канешне не выключаю й таго факту, што гэта ўсё магло быць проста маёй добрай фантазіяй, але як тады патлумачыць тое, што я ня мог прачнуцца і ўсё, УСЁ што было ў кватэры так і засталося ляжаць на тым жа месцы, дзе і ляжала (я палічыў колькасьць нямытых лыжак на кухні й колькасьць кубкаў у мяне на стале для праверкі).

Ці было ў каго з вас такое?

Толькі прашу, без тупых жартаў накшталт "што ты паліў?", ня ў тэму зараз яно ўсё.
11 comments|post comment

Ізноў пра крывадушнасьць з псэўдагуманізмам [10 Nov 2014|06:30pm]
Па НТВ ідзе перадача пра тое, як адна сям'я есьць сабак з вуліцы. А ўсе ў студыі асуджаюць, абураюцца на гэтую пару, а самі робяць тое ж самае толькі зь іншымі жывымі жывёлінамі. Чортавы крывадушнікі! Калі ўжо нарэшце хопіць мазгоў ці перастаць асуджаць сабе падобных, ці расплюшчыць вочы й пабачыць, на якую жорсткасьць попыт ствараеце.
Моташна ўжо ад гэтага псэўдагуманізму!
25 comments|post comment

Пытаньне, якое даўно цікавіць [08 Nov 2014|09:24pm]
Хто небудзь можа патлумачыць чаму ў Firefox збоку асобны радок пошуку, калі радок адрасу выступае й у якасьці пошуку таксама?
Гэта спэцыяльна, каб вольнае месца на экране дадаткова засіралася?
3 comments|post comment

Беларуская праверка правапісу для Chrome/Chromium, Firefox, Opera [08 Nov 2014|06:54pm]
Зэдлік руліць! Забацаў пашырэньне для Firefox адразу з праверкай правапісу тарашкевіцы й лацінкі!

Асобна лацінка: https://addons.mozilla.org/en-US/firefox/addon/belarusian-latin-spellchecking/?src=search
Асобна тарашкевіца: https://addons.mozilla.org/en-US/firefox/addon/belarusian-spellchecking-dicti/?src=search
Адразу й тарашкевіца й лацінка: https://addons.mozilla.org/en-US/firefox/addon/belarusian-spellcheckin-200750/?src=search

/trololo mode on/ Як бачыце, наркаманаўкі няма. Вывады рабіце самі (:

Нагадаю, што для браўзэраў Chrome/Chromium праверка правапісу ляжыць тут (тарашкевіца й наркамаўка).
Для браўзэра Opera слоўнікі ляжаць тут (тарашкевіца й лацінка).
post comment

downgrade - інструмэнт для ўстаноўкі патрэбнай вэрсіі праграмы (для Arch Linux) [06 Nov 2014|07:55pm]
downgrade - зручны інстумэнт для адкату на старыя вэрсіі праграм (часам неабходна, калі новыя вэрсіі ці нечым не задавальняюць, ці глючаць).
Выглядае ўсё такім чынам:

soko1@amanita:\> downgrade nouveau-dri

The following packages are available in your cache:
1 local nouveau-dri-7.11-4-i686.pkg.tar.xz [installed]

please choose a version, [s]earch A.R.M., or [q]uit: s

The following packages are available from the A.R.M.:
1 extra nouveau-dri-7.9-1-i686.pkg.tar.xz
2 extra nouveau-dri-7.9.0.git20101207-2-i686.pkg.tar.xz
3 extra nouveau-dri-7.8.2-3-i686.pkg.tar.xz
4 extra nouveau-dri-7.8.2-1-i686.pkg.tar.xz
5 extra nouveau-dri-7.8.1-3-i686.pkg.tar.xz
6 extra nouveau-dri-7.6-2-i686.pkg.tar.gz
7 extra nouveau-dri-7.11-4-i686.pkg.tar.xz.sig [installed]
8 extra nouveau-dri-7.11-4-i686.pkg.tar.xz [installed]
9 extra nouveau-dri-7.11-2-i686.pkg.tar.xz.sig
10 extra nouveau-dri-7.11-2-i686.pkg.tar.xz
11 extra nouveau-dri-7.11-1-i686.pkg.tar.xz.sig
12 extra nouveau-dri-7.11-1-i686.pkg.tar.xz
13 extra nouveau-dri-7.10.3-1-i686.pkg.tar.xz.sig
14 extra nouveau-dri-7.10.3-1-i686.pkg.tar.xz
15 extra nouveau-dri-7.10.2-2-i686.pkg.tar.xz
16 extra nouveau-dri-7.10-1-i686.pkg.tar.xz
17 extra nouveau-dri-7.10.1-1-i686.pkg.tar.xz
18 extra nouveau-dri-7.10.0.git20110215-1-i686.pkg.tar.xz
19 extra nouveau-dri-7.10.0.git20110206-2-i686.pkg.tar.xz

please choose a version or [q]uit:

Ставіцца гэтая штука праз Arch Linux AUR. Пампуем гэты архіў, распакоўваем, заходзім, выконваем:

$makepkg
$sudo pacman -U downgrade-XXX-any.pkg.tar.xz

Карыстацца ёй даволі проста: downgrade імя_пакета (дадатковыя ключы можна паглядзець запусьціўшы downgrade без аргумэнтаў)
post comment

Абняўляем OpenBSD да CURRENT [04 Nov 2014|05:15pm]
Паставіў на днях на дадатковы вінт сабе OpenBSD 5.0-RELEASE. Усё б добра, толькі аплікацыі такія старыя, што сьмерць.
Абнавіўся да 5.0-CURRENT - праграмы больш-менш сьвежыя. А ўсё таму, што для рэлізаў у OpenBSD прынята абнаўляць аплікацыі толькі ў крытычных выпадках (акрамя базавай сыстэмы).
Апісаў на ЛОРы працэс абнаўленьня й кіну дадаткова сюды, бо па-першае можа каму з вас спатрэбіцца, па-другое нататка для сябе, каб не забыцца:

Качаем с http://ftp.openbsd.org/pub/OpenBSD/snapshots/АРХИТЕКТУРА/bsd.rd, заменяем им файл в корне (/), при загрузке в загрузчике пишем bsd.rd, нажимаем Enter, далее выбираем upgrade, обновляемся, перезагружаемся, далее идёт `sysmerge` для обновления конфигов и `pkg_add -ui` для обновления пакетов. Reboot, готово.
post comment

Arch linux: праверка беларускага правапісу [30 Oct 2014|04:51pm]
Невялічкае адступленьне: перавёў усе свае кампутары з тармознага афра-дыстрыбутыву Ubuntu на Arch Linux. Шчыра кажучы, нібыта хадзіў з жыватом 9 месяцаў і нарэшце нарадзіў.

Адразу ж вырашыў зрабіць невялічкі ўнёсак - сабраў пакет з праверкай беларускага правапісу.

Бярэм тут: https://github.com/soko1/Belarusian/tree/master/arch
Ставім так:

$sudo pacman -U aspell-be-0.01-2-i686.pkg.tar.xz

//
Глядзіце таксама Праверка беларускага правапісу ў Google Chrome
3 comments|post comment

Еш камяні, ці чым чалавек адрозьніваецца ад жывёліны [25 Oct 2014|03:09am]
Размаўлялі з знаёмай наконт болю, які адчуваюць расьліны, калі мы іх зрываем і ўжываем у ежу. З саркастычнай акцэнтоўкай на тое, што калі чалавек любіць усё жывое - яму трэба есьці камні.
Выразка з размовы:
Аляксей
Па-першае  чалавек біялягічна прыстасаваны да расьлінаў. Пачытай любы падручнік па біялёгіі наконт вялічыні кішак, напрыклад.
Тое што ваўкі ядуць жывёлін гэта нармальна, бо прырода так вырашыла. Тое што чалавек кушае расьліны - таксама нармальна, бо інакш ён жыць ня зможа
Па-другое, у кожнай расьліны, чалавека, жывёліны свой лёс у гэтым сьвеце. Камусьці трэба быць зьедзеным, каб перайсьці ў іншую форму жыцьця, напрыклад. Але гэта адбываецца дакладна не тады, калі мы ствараем попыт на тое, каб іх пачкамі вырошчвалі бяз сонца, абыходзіліся як з рэчамі й мэтанакіравана забівалі, каб вы маглі набіць свае страўнікі ўсімі гэтымі трупамі
Трэцяе: жывёлін выхоўваюць проста жудасна. І праз гэтае мяса перадаюцца ўсе стрэсы, страхі, ды пакуты жывёліны. Зразумела, што для расьлін умовы не заўжды лепш у наш час, і яны таксама могуць зьбіраць не самыя лепшыя "эмоцыі", але ня ў такой колькасьці, як жывёліны - гэта дакладна, бо іх ўзроўні (біялягічныя/духоўныя) зусім розныя

Ведаеш чым чалавек можа адрозьнівацца ад жывёліны?
Ключавое слова - МОЖА
То бок гэта не абавязкова
Жывёліне трэба пажраць, пасраць, патрахацца, ды паспаць. Толькі чалавек можа неяк разьвівацца духоўна, паляпшацца. Працаваць над сваім характарам, кіраваць сваімі эмоцыямі, накапліваць вопыт. Але чалавек можа заставацца на ўзроўні жывёліны. Ён можа спаць, жраць, сраць, ды спарвацца, не задумваючыся ні аб чым акрамя сябе. Вырашае кожны сам
Разьвіцца духоўна нельга без адмаўленьня ад ужываньня мяса. Дакладней можна канешне, але толькі да нейкай канкрэтнай мяжы
Я так лічу
Мы тое што мы ядзім
А калі ты кушаеш прапітаную нэгатывам, страхам і стрэсам ежу - такім жа і робісься
Расьліны растуць для таго каб даваць нам магчымасьць пражыць
А жывёліны - каб радаваць нашыя вочы сваёй прыгажосьцю, ды арыгінальнасьцю.
Ну й каб быць ежай для таго, хто на гэты лад наладжаны.
Ня трэба рваць гэты ланцужок, ламаць усю гэтую вялізарную сыстэму. Мы ніхто, каб парушаць гармонію й ні да чаго добрага ня дойдзем, калі не навучымся цаніць тое, што створана для таго, каб жыць і разьвівацца далей


5 comments|post comment

Як правільна смажыць бульбу [15 Oct 2014|02:48am]
Хто з вас як смажа бульбу?

Я вось для сябе прыдумаў такую формулу. Чысьцім бульбу, наразаем яе (хто як больш любіць...я дык люблю даўгімі ломцікамі, як у макфаке), прамываем у вадзе. Потым абавязкова чакаем пакуль яна крышачку падсохне (каб не страляла на гарачай патэльні), ставім патэльню на пліту, заліваем туды масла, чакаем пакуль яна добра разагрэецца й закідваем туды нашую бульбачку.
Абавязковыя ўмовы: агонь трымаць сярэднім, крышкай патэльню ні ў якім выпадку не накрываць, а тое яна "падварыцца", перамешваць як можна радзей, але сачыць за тым, каб не падгарэла (гэта дзеля таго, каб яна не пераламалася ўся ў працэсе смажаньня й была з румянай корачкай). Солім і дадаем спэцыі толькі ў самым канцы, бо інакш бульба будзе выдзяляць вільготу, з-за чаго потым таксама падварыцца.

Во што атрымалася:

Альбом: Рознае
1 comment|post comment

Пераносім усе пакеты з адной сыстэмы ў другую [14 Oct 2014|12:57pm]
Зьявілася неабходнасьць перанесьці ўсе пакеты з аднаго Debian у другі на іншым кампутары.
Нядоўга думаючы напісаў некалькі каманд па пераносу (спосаб дзейнічае для debian-based дыстрыбутываў) усіх аплікацый на іншы кампутар.
На машыне, зь якой будзем пераносіць аплікацыі выконваем:

$dpkg -l | awk '{print $2}' | xargs >list

Перакідваем файлік list на другі кампутар і на ім выконваем:

$sudo apt-get install `cat list`
1 comment|post comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]